«ЗАЛАТЫЯ СНЫ»... ПА СЦЭНАРЫЮ

02.09.2016
Людміла Налівайка. - Мастацтва Беларусі, № 5. - 1992

Беларускі агітацыйны плакат 50-ых гадоў узрастаў на глебе традыцый палітычнага плаката, якія былі назапашаны ў грозны перыяд Вялікай Айчыннай вайны . На новым, мірным этапе жыцця савецкага народа неадкладныя задачы прапаганды ідэй патрабавалі мабілізацыі ўсіх відаў палітычнай работы. Не апошнюю ролю павінна было адыграць агітацыйна-масавае мастацтва, у тым ліку святочныя афармленні, пастаянныя за клікі і пано, друкаваныя плакаты. Ідэалагічна своечасовай лічылася пастанова ЦК ВКП(б) 1948 года «Аб недахопах і мерах паляпшэння выдання палітычных плакатаў», якая стала не толькі пэўнай вяхой, але і своеасаблівым стымулам развіцця ўсяго мастацтва сацыялістычнага рэалізму. Адкрызаўся шлях мастацтву «палітычнай і ідэалагічнай зброі», рупару партыі і ўрада, носьбіту сацыялістычных ідэй. Мастакі-плакатысты, графікі, жывапісцы, афарміцелі не засталіся ўбаку ад ноаых павезаў. Асаблівы рух адчуваўся ў структуры Мастацкага фонду Саюза мастакоў БССР. У абласных аддзяленнях пачалі стварацца мастацка-вытворчыя майстэрні. Актыўная дзейнасць разгарнулася ў Мінскіх, Гродзенскіх, Гомельскіх майстэрнях, дзе канцэнтраваліся значныя мастацкія сілы: жывапісцы, скульптары, афарміцелі, майстры фатаграфіі. Ужо ў пачатку 50-ых гадоў яны пачынаюць вялізную работу па афармленню вуліц і плошчаў гарадоў і вёсак, «ленінскіх» куткоў у школах, розных «дошак пашаны», палітычных «экранаў» і г. д. Плакат, як адзін з найбольш мабільных жанраў агітацыйнага мастацтва, патрабаваў да сябе ўвагі ідэалагічных аддзелаў усіх рангаў. У выяўленчым мастацтве 50 ых— 60 ых гадоў менавіта плакат стаў сведчаннем яго палітычнага і ідэалагічнага ўзроўню. Яскравым прыкладам станоўчых адносін да палітычнага плаката з боку кіраўніцтва рэспублікі можа служыць рэспубліканскі конкурс плаката 1948 года. Ён-быў аб'яўлены ў гонар 30-годдзя Савецкай Беларусі. Конкурс увайшоў у планы мерапрыемстваў Саюза савецкіх мастакоў і аддзяленняў Мастацкага фонду БССР і быў зацверджаны ЦК КПБ. Гэта быў першы пасляваенны сацыяльны заказ дзеячам выяўленчага мастацтва, дзе на першым месцы стаялі тэмы, што ўслаўлялі «бацьку» ўсіх народаў свету I. Сталіна, вернасць ідэям марксізму-ленінізму, «шчаслівае» жыццё савецкага народа, уздым нацыянальных рэспублік і г. д. Гэты конкурс як бы практычна завяршаў шматлікія пастановы і рашэнні партыі па ідэалагічных пытаннях, што павінна было сведчыць аб падняцці ўзроўню партыйна-палітычнай работы, аб увасабленні прынцыпаў партыйнасці ў мастацкай творчасці, аб марксісцка-ленінскім светаўспрыманні і «праўдзівым» адлюстраванні сацыялістычнай рэчаіснасці. Дарэчы, палітычны плакат з тых часоў увайшоў у планы дзейнасці Усесаюзнага таварыства па распаўсюджанню палітычных і навуковых ведаў, а таксама ўсіх ідэолагаў і кіраўнікоў мастацтва . Конкурс беларускага палітычнага плаката 1948 года прыцягнуў да сябе ўвагу шмат якіх творцаў — графікаў, жывапісцаў, скульптараў. На завяршальным этапе творы паказвалі прадстаўнікі розных мастацкіх цэхаў: А. Волкаў, Я. Тарас, А. Шыбнёў, М. Гуціеў, С. Раманаў, В. Ціхановіч. Пераможцамі конкурсу сталі Я. Тарас і М. Гуціеў, работы якіх найбольш удала і дакладна адпавядалі мэтам і задачам часу. Першую прэмію атрымаў Я. Тарас за плакат «Няхай жыве 30 годдзе Савецкай Беларусі!», другую — М. Гуціеў за плакат «Праз буры свяціла...» Да выдання былі рэкамендаваны плакаты С. Раманава, А. Волкава. (Гродзенская літаграфія на друкавала творы С. Раманава «Слава!», «Няхай жыве 30 годдзе Савецкай Бела русі!», «Тост наш за Сталіна».) Па сваіх творчых і пластычных задачах конкурсныя работы тыповыя як для беларускага мастацтва, так і для ўсяго савецкага плакатнага мастацтва 50-ых гадоў. Па-першае, мастакі-выканаўцы імкнуліся як мага больш яскрава і ўзнёсла выказаць любоў да «правадыра ўсіх народаў» I. Сталіна. Так, мастак М. Гуціеў звярнуўся да вядомага твора скульптара 3. Азгура з аднайменнай назвай: на адным п'едэстале побач аднадумцы — У. Ленін і I. Сталін. Яны сімвалізуюць адзінства поглядаў на развіццё сацыялізму і дзеянні партыі. Выявы правадыроў размешчаны на аркушы па вертыкалі, унізе ідзе подпіс. Узнёслае, ззяючае спалучэнне колераў — золата на чырвоным — знешне робіць твор іканападобным, хоць, па сутнасці, гэта імітацыя фотаздымка каляровай скульптуры, якая спецыяльна пастаўлена ў адпаведным ракурсе на патрэбным фоне. Тэкст з Гімна Савецкага Саюза як бы падмацоўвае думку пра непарушнасць ідэі і сістэмы. Можна сказаць, што менавіта тэмы падказвалі мастакам, як і што маляваць. Часцей за ўсё мастакі выкарыстоўвалі розныя дакументальныя фотаматэрыялы, малюнкі сваіх славутых папярэднікаў або скульптурныя работы. Даволі хутка ў творах плакатыстаў і афарміцеляў з'явіўся свой штамп, канон з адпаведнымі стылявымі кампазіцыйнымі прыёмамі і сродкамі. Вядома, што ў мастацка-вытворчых майстэрнях існавалі свае спецыялісты па напісанню шрыфтоў, маляванню віньетак, скульптурных мініяцюр ных барэльефаў, спецыяліс ты па фотамантажу і г. д. Адпаведна з'яўляліся і характэрныя мастацкія прыёмы: імітацыя пад барэльеф, круглую скульптуру, золата, дуб, мармур, лаўр і г. д. Ды і колер абмяжоўваўся золатам, срэбрам, чырванню. Нават існаваў цэлы набор неабходных для работы атрыбутаў — сімвалічныя выявы, геральдыка, арнаменты. Карыстанне калькамі, цыркулямі, эпідыяскопамі, разлінейванне на клеткі — гэта толькі некаторыя прыёмы ўзнаўлення сцягоў з махрамі, стужкамі, сярпамі і молатамі, профілямі правадыроў. Існуючы парадак не дазваляў мастакам з абласцей і раёнаў друкаваць свае агітацыйныя плакаты. Толькі «цэнтр», у прыватнасці Мінск, меў правы на друк партыйнай і агітацыйнай плакатыстыкі . «Пераможны» чырвоны фон плакатаў 50-ых гадоў адлюстраваў больш нашы мары, чым рэальнасць. Гэтаму схематызаванаму паказу жыцця спрыяла арыентацыя мастакоў на класічную спадчыну і тыя дасягненні, якія існавалі ў 40-ыя гады. Перш за ўсё, зварот да класічных канонаў і традыцый мастакоў перадзвіжнікаў. Што ж датычыць тых новаўвядзенняў і адкрыццяў, якія рабіліся ў плакатным мастацтве 20-ых — 30-ых гадоў, то яны ўвогуле не вывучаліся ў тэорыі мастацтва. Стварэнне кан'юнктурных мастацкіх твораў рабілася звыклай справай, узнік своеасаблівы канвеер. Узоры палітычных і агітацыйных аркушаў распрацоўвалі «ў цэнтры», у выданнях ОГМЗА ЮОГМЗА, потым «Политплаката». А рэспубліканскія выданні толькі перакампаноўвалі ўзоры, мянялі подпісы, фарбы, памеры. Спынімся на асобных аўтарах і іх работах. Я. Тарас — аўтар плаката «Няхай жыве XXXII гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» (1949). Галоўная выява аркуша — сцяг, які чырвоным палотнішчам развінуўся на фоне крамлёўскай Спаскай вежы. Неба блакітнае і высока прасціраецца над гарызонтам, сімвалізуючы бяскрайнасць ідэй крамлёўскіх дзеячаў, шчаслівы лёс савецкага чалавека. Кожны атрыбут плаката песні выкананы яркімі фарбамі, кожная літара, як і чырвоны сцяг, зіхціць святлом. Сам архітэктурны помнік узноўлены надзвычай дакладна, перададзена кожнае акенца, кожная брама i лiчба на гадзiннiку. Дарэчы, заклiк “Няхай жыве...” тады iмклiва ўвайшоу ў лозунг i, плакаты, пано. Яго змашчалi на старонках газет i часопiсау, друкавалi на паштоуках, марках. Дзейнасць мастака Я. Тараса характарызуецца актўынымi пошукамi патрэбных сiмвалiчных выяу i метафар шчаслiвага савецкага чалавека, немпераможнасц i яго iдэалогii. Так, у плакце «Ленiнiзм – баявая зброя нашай партыi» (1957) мастак звярнуўся да скульптурнай выявы У. I. Ленiна як сiмвала непарушнасцi i чысцiнi намераў. Кампазiцыя твора ўключае бюст, якi стаiць на фоне чырвоных сцягоў, а вакол – кнiгi правадыра ў чарвоным каленкоры. Яны – iдэйная зброя партыi. Гэты характар твора-гiмна падкрэслiваюць колеравыя злучэннi: чырвоны, белы, цемна-барвовы. Адначасова з жанрам палiтычнага плаката ў гэты час набірае моцы тэма подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мастак С. Ралланаў, былы партызан, падышоў да яе вырашэння па-свойму. Яшчэ зусім нядаўна ён маляваў жыццё партызан з натуры, добра памятаў вобразы змагароў, іх адзенне і г. д. У 1945 годзе С. Раманаў быў адазваны Штабам партызанскага руху ў Мінск, дзе і пачалося яго фарміраванне як летапісца партызанскага руху на Беларусі. Ён — аўтар серыі графічных аркушаў пад назвай «Партызанам і партызанкам Беларусі — слава!» «Гераічным сынам Радзімы — слава!» («Гераічным сынам Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі — слава» і іншых, зробленых у 1945— 1948 гадах). У 1949 годзе гэтыя творы экспанаваліся на Усесаюазнай мастацкай выстаўцы ў Кіеве. Маляўнічы стыль плакатаў 50-ых гадоў прыцягваў да сябе ўвагу не толькі графікаў, але і жывапісцаў. Калі за справу агітацыйна-масавай творчасці, якая была звязана з эмблемамі, сімваламі, браліся ў асноўным мастакі-выканаўцы без прафесіянальнай адукацыі, то плакаты, у прыватнасці заказныя творы, рабіліся графікамі і жывапісцамі — выхаванцамі розных мастацкіх школ. Мастакі М. Гуціеў, В. Ціхановіч, С. Раманаў і інш. мелі вопыт работы ў партызанскіх друкарнях, выдавецтвах. Да вайны яны вучыліся ў розных навучальных установах і атрымалі добрую мастацкую адукацыю. Некаторыя, як М. Гуціеў, адчувалі, што трэба ўдасканальваць свае веды ў паліграфіі, таму паступалі вучыцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. У большасці сваёй будучыя майстры плаката вучыліся ў Маскве, Вільнюсе, Кіеве, У Вільнюсе, напрыклад, за свойваў плакат Т. Ігнаценка, у Кіеве вучыўся П. Калінін, з Масквы прыехаў I. Радунскі. Калектыў мастакоў плакатыстаў пашыраўся. Пазначыліся новыя шляхі развіцця плакатнага мастацтва, але ў большасці выпадкаў выкарыстоўваліся ўжо адпрацаваныя стыль і кампазіцыйныя прыёмы. Серыя плакатаў, якія былі выдадзены ў 50-ыя гады, дакладна ілюстравала стан развіцця гэтага віду мастацтва па ўсім Саюзе (выключэнне складалі толькі плакаты літоўскай графічнай школы). Напрыклад, кампазіцыя плакатаў будавалася па ўжо існуючай схеме, дзе «буйным» планам вымалёўваліся твары галоўных герояў. Пагрудная выява, манументалізацыя вобразаў сведчылі аб прынцыпе гераізацыі, што павінна служыць справе патрыятызму, выхаванню ў духу любові да радзімы, партыі і г. д. У плакаце 50-ых гадоў з'явілася цэлая галерэя такіх гераічных і легендарных мастацкіх вобразаў, якія агітавалі, заклікалі, уздымалі. Тыпізацыя вобраза займала галоўнае месца. Што датычыцца спосабаў выканання, то і тут выканаўцы не адыходзілі ад існуючай схемы. Пластыка алейнага жывапісу давала магчымасць старанна выпісаць асобныя рысы твару, вопратку, аксесуары. А стрыманая танальнасць дасягалася пры дапамозе зялёна-жоўта-вохрыстых тонаў. Творы гэтага напрамку ўвайшлі ў мастацтва пад назвай «сацыялістычны рэалізм». Яны падобныя адзін да аднаго. Сляпая вера мастакоў у правільнасць ідэі і тэматыкі прыводзіла да наіўнасці трактовак герояў эпохі будаўніцтва сацыялізму. Творчасць Т. Ігнаценкі, выхаванца Вільнюскай мастацкай школы плаката, не абмяжоўвалася толькі існуючай схемай, што была распаўсюджана ў беларускім мастацтве. Мастак засвоіў даволі шырокі дыяпазон тых мастацкіх сродкаў, якімі карысталася літоўская школа плаката, авангардная на той час. Пачатак выставачнай дзейнасці мастака супаў з перыядам уздыму актыўнасці мастакоў-плакатыстаў краіны — арганізацыі рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставак плаката. Характэрнымі асаблівасцямі работ Т. Ігнаценкі былі дэкаратыўнасць, выразная графічная лінія, публіцыстычнасць. Смела выкарыстоўвалася кадрыроўка, шукаліся колеравыя магчымасці, узаемасувязі «буйных» планаў і фонаў і г. д. У 1959 годзе на Першай Усесаюзнай выстаўцы плаката дэманстравалася работа Т. Ігнаценкі «Час не чакае». Яна атрымала дыплом. Мастак намаляваў трактар, увесь засыпаны снегам, што сведчыла пра безгаспадарчасць. Асноўны прынцып колеравага вырашэння аркуша — лапідарнасць, умелае выкарыстанне фактуры. У 1958 годзе на выстаўцы ў Вільнюсе, прысвечанай 40-годдзю Савецкай Літвы, дэманстраваўся плакат Т. Ігнаценкі «1918—1958». Выразны шрыфтавы плакат у чатыры колеры ўмяшчае ў сабе ўвесь шлях, пройдзены Літоўскай рэспублікай за гэты час. На фоне грознага неба чырвонага колеру паўстаюць манументальныя сцягі — адзін на штыку вінтоўкі, другі — сцяг Літоўскай ССР. Гэты плакат быў выдадзены ў Літве двойчы — у 1958 і 1968 гадах. Ён змешчаны ў манаграфіі «Літоўскі плакат» (1960 г.). У гэты ж перыяд мастак уключаецца ў распрацоўку заказных тэм. У выніку з'яўляюцца творы «Рыбаводства — карысная галіна даходу калгасаў» (1958), «Сямігодку датэрмінова» (1959), «Каўнаская ГЭС» (1959), «Слава Кастрычніку!» і інш. У 1958 годзе беларускія плакатысты прынялі ўдзел ва ўсесаюзнай выстаўцы палітычнага плаката ў Кіеве. Тут экспанаваліся творы С. Раманава, Т. Ігнаценкі, П. Калініна. Менавіта з гэтага часу ўсесаюзны глядач пачынае звяртаць увагу на беларускіх плакатыстаў. Вядома, яшчэ рана было гаварыць пра беларускую школу плаката — на аркушах, што экспанаваліся яшчэ добры дзесятак гадоў, не было нават беларускай мовы. Можна наракаць на адсутнасць творчых пошукаў, новых прозвішчаў, арыгінальных кампазіцый і г. д. Але рух пачаўся. На рэспубліканскіх аглядах плакат заўсёды меў асобны раздзел. Так, на выстаўцы 1958 года экспанаваліся аркушы Т. Ігнаценкі, Л. Замаха, Л. Кроля, П. Калініна, В. Мурашова, Р. Ганцэвіча. Паступова пашыралася кола майстроў плакатнага мастацтва, чыя творчасць развівалася ў рэчышчы публіцыстычнай граіфікі. Сярод плакатаў, якія экспанаваліся на рэспублііканскай выстаўцы 1959 года варта адзначыць творы Т. Ігнаценкі «Рыбаводства карысная галіна даходу калгасаў», П. Калініна — «Няхай жыве Савецкая Беларусь!», В. Мурашова — «Народ і партыя — адзіны», I. Радунскага — «Савецкі пашпарт», «Забабоны — пляма мінулага», С. Раманава — «Партызанам і партызанкамі Беларусі — слава!», Р. Ганцэвіча — «Забаронім зброю масавага знішчэння!», Л. Замаха — «Савецкая Беларусь», Л. Кроля — «Урачысты канцэрт БССР» і інш. Творчасць мастакоў-сатырыкаў М. Гурло, М. Лісоўскага, А. Чуркіна пачалі фарміравацца на старонках часопіса «Вожык», іншых выданняў. Такія творы А. Волкава, як «Тры грацыі з прамкааперацыі», «"Ціт, ідзі малаціць",— "Жывот баліць"», «Пустазелле з поля далоў!» і інш., былі выкананы ў 1953—1954 гадах. Але яны не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час. Яшчэ далёка было да поўнай гармоніі, нават да спробы выйсці з-пад дыктату «указующего перста», але рабілася зразумелым, што беларускі плакат на новым этапе развіцця зможа выканаць не толькі заказы адпаведных ідэалагічных інстанцый, але і прадэманстраваць сваё майстэрства, любоў да палымянай публіцыстыкі, што ён звернецца да роднай мовы, нацыянальных традыцый свайго народа, прыйдзе да дэмакратызацыі і свабоды мыслення. __________________________

Ганчароў М. Беларускі пла кат. Мн., 1988. КПСС. Справочнмк. М., 1932. С. 272. ДАЛМ БССР. Ф. 82, воп. I. адз. зах. 61. С. 38.

Добавить комментарий