Беларускі плакат першых паслярэвалюцыйных і пачатку 20-ых гадоў

02.09.2016
Людміла Налівайка – Мастацтва Беларусі, 1988 № 3.

Гістарычная перамога Вялікага Кастрычніка, бурлівыя падзеі грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, смелыя крокі па шляху сацыялістычнага будаўніцтва ўладарна паўплывалі на росквіт многіх малапапулярных дагэтуль або ўвогуле нязнаных мастацкіх жанраў. Знамянальны час быў для плаката. Гэта баявая, наступальная творчасць узяла на сябе задачы агітаваць за Савецкую ўладу, прапагандаваць новы лад жыцця, інфармаваць масы пра становішча на франтах. Важную ролю ў станаўленні агітацыйнай плакатыстыкі адыграў, безумоўна, ленінскі план манументальнай прапаганды. Знакамітыя плакаты «Вокнаў РОСТА» — малюнкі з кароткімі вершамі з'явіліся ў Маскве ў 1919 г. (стваралыіікі — У. Маякоўскі, М. Чарамных, Д. Маор, I. Малюцін і інш.). Неўзабаве яны пачалі выходзіць таксама ў Петраградзе, Адэсе, Кіеве і іншых гарадах. Беларускі агітацыйны плакат першых паслярэвалюцыйных і пачатку 20-ых гадоў — цікавая, але слаба даследаваная старонка гісторыі савецкага мастацтва. На жаль, даволі доўга меркавалі, што ён ў эпізадычнай з'явай альбо што ен не ўяўляў нічога новага . Але такія сцвярджэнні грунтаваліся на тым, што ў беларускіх музеях плакаты азначальнага перыяду не экспанаваліся. Яны зберагаюцца пераважна ў фондах і архівах музеяў і такіх кнігасховішчаў, як Дзяржаўная бібліятэка імя У. I. Леніна (Масква), Дзяржаўная публічная бліятэка імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (Ленінград) і інш. Грамадскасць рэспублікі пільна клапацілася пра дзейснасць агітацыі і прапаганды. Орган камуністаў Беларусі газета «Звезда» пісала: «Пры ўездзе ў любы горад Мінскай губерні, у любое мястэчка вы бачыце свежарасклееныя плакаты, друкаваныя там, дзе ёсць друкарні, рукапісныя — дзе іх няма» . Крыху пазней там жа выказаўся В. Г. Кнорын: «Неабходна ўсяляк узмацніць нашу агітацыйную дзейнасць, знаходзячы для яе новыя шляхі..., больш прыстасаваныя для задач бягучага дня» . Плакаты, што распаўсюджваліся у 20-ыя гады на Беларусі, можна падзяліць на дзве часткі. Шмат агітпрасветнай літаратуры, у тым ліку і плакатаў, прыходзіла з расійскіх цэнтраў, з іышых мясцін краіны. Іх дастаўлялі агітцягнікі «Імя Кастрычпіцкай рэвалюцыі», «Імя У. I. Леніпа». Тэма твораў — падтрымка беларускага народа ў яго барацьбе з акупантамі. Вядомымі сталі аркушы маскоўскага мастака В. Дэні «Селянін! Польскі памешчык жадае зрабiць цябе рабом. Не бываць гэтаму!» (1919), петраградскага мастака В. Лебедзева «Атэстат сталасцi польскiм панам» (1920). Падкрэслiм, што першы плакат на беларускай мове быў выдадзены ў 1918 г. выдавецтвам Усерасiйскага Цэнтральнага Выканаўчага Камiтэта у Маскве. Называўся ен «Цар, поп i кулак». Плакат меў на мэце паказаць народу ворагаў Савецкай улады iх тварам» . У 1920 г. у Кіеве выйшаў плакат «У цісках белага арла пакутуе пралетарыят Польшчы, Беларусі і Украіны». У тым жа годзе выдавецтва «ЮгРОСТА» (Адэса) надрукавала плакат «Дзве Ліды». Тут праз вобраз дзяўчыны раскрываюцца адносіны чырвонаармейцаў і інтэрвентаў да горада Ліды: чырвонаармейцы вядуць дзяўчыну Ліду (метафара горада) «пад ручкі», а інтэрвенты разбураюць горад. Другая частка плакатаў стваралася непасрэдна на Беларусі. Актыўны выпуск плакатнай прадукцыі быў наладжаны ў Віцебску, дзе ў 1919 г. узнікла Віцебскае аддзяленпе РОСТА. Яно абрала сваім дэвізам: «Усю работу — на сцяну!». Толькі з ліпеня 1919 г. па студзень 1920 г. ім выдадзена каля 5000 экземпляраў заклікаў і лозунгаў, восем плакатаў тыражом 25 000 экземпляраў. Каля трыццаці сатырычных плакатаў паказала светлавая газета (паказвала вечарамі праз ліхтар) . Тэматыка твораў была рознай: дапамога Чырвопай Арміі, інфармацыя пра падзеі на франтах, барацьба з унутраным ворагам і г. д. У 1919 г. надрукаваны плакат, прысвечаны выступленню У. I. Леніна на пленуме Усерасійскага Цэнтралыіага Савета прафесіянальных саюзаў 11 красавіка 1919 г. Плакат меў рубрыку «Апошняе выступленне Леніна». Плакат «Пiсьмо Леніліа да рабочых i сялян» з нагоды перамогі над Калчаком выкарыстоўвалі іншыя газеты і друкарні. Напрыклад, клішэ з яго друкавалі газеты «Факел» (Сянно), «Молат» (Невель). Работы віцебскіх Мастакоў ушчыльную звязваліся з мерапрыемствамі Савецкай улады. Напрыклад, Тыдзень фронту і транспарту адлюстроўваў аднайменны плакат (1920) пра беларускую чыгунку. Ён тлумачыў, што рабочыя-чыгуначнікі заўсёды спрыяюць Чырвонай Арміі: даюць «зялёную вуліцу» яе цягнікам. На аркушы паўстае цэлая карціна працы чыгуначнікаў — у майстэрнях, на дарогах. Спроба ўвасобіць бандытаў, ворагаў новага жыцця, — у аснове плаката «Усе на барацьбу з бандытызмам!» (1921). Аўтар (магчыма, С. Юдовін) падае буйным планам да зубоў узброенага бандыта з бомбай і былога паліцэйскага. А наўкол — вынікі іх злачынстваў гараць хаты, агонь шыбуе люта каб спапяліць усё дашчэнту. Відочны прыём гратэску: твары падпальшчыкаў памаляваны чорнай фарбаю, ад нянавісці ў іх лезуць вочы на лоб, перакошваюцца раты, Аднак увогуле фізічнае падабенства з людзьмі застаецца, каб давесці, што гэта такія ж, як і ўсе, людзі, толькі ў іх чорныя думкі і справы. Збераглося плакатнай прадукцыі тых незабыўных гадоў куды менш, чым было яе на самой справе. Таму проста цудам здаецца афіша «Рэвалюцыя і асвета», выдадзеная ў Вільні ў сувязі з гарадскім мітынгам 16 сакавіка 1919 г. Яна выйшла на некалькіх мовах, у тым ліку і на беларускай. Гэткая ж рэдкасць — лістоўка да гадавіны Чырвонай Арміі з выявай чырвонай зоркі на ўвесь аркуш (экспазіцыя музея Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Літвы — Вільнюс). Сярод унікальных варта назваць яшчэ плакат «Не знішчайце помнікі мастацтва!», які быў выдадзены ў 1919 г. у Смаленску. Падчас ваенных дзеянняў партыйныя, савецкія і грамадскія арганізацыі цесна супрацоўыічалі з палітаддзелам Чырвонай Арміі Заходняга фронту. У 1920 г., калі пад націскам Чырвонай Арміі вы-зваляліся беларускія гарады і вёскі, усё шырэй разгортваюць дзейнасць розныя выдавецтвы, у тым ліку выдавецтва палітаддзелаў Чырвонай Арміі Заходняга фронту (штаб знаходзіўся ў Смаленску). Звяртае на сябе ўвагу інструкцыя афарміцелям агітпунктаў, у якой даецца парада пра афармленне інтэр'ераў агітпунктаў і г. д. У адным з палажэнняў інструкцыі гаворыцца, «каб мастакі-дэкаратары не прымянялі ў сваіх кампазіцыях старой буржуазнай карціннай тэхнікі, каб плакаты друкаваліся ў магчыма спрошчаным выглядзе» . У 1919 г. палітаддзеламі быў праведзены мастацкі конкурс на лепшы агітацыйпы плакат, прысвечаны гадавіне Чырвонай Арміі. У ім удзельнічалі больш як 40 аўтараў. Пераможцамі сталі М. Сапегін, Г. Епіістаў, Мізанаў . У 1920 г. СмаленскРОСТА ўлілася ў ЗахфронтРОСТА. Можна сцвярджаць, што «Вокны РОСТА» з'явіліся на Беларусі першай арганізацыяй, пад сцягам якой кансалідаваліся мастакі розных творчых школ і напрамкаў. Разнастайнасць у значнай меры якраз і абумоўлівалася тым, што выданнем плакатаў займаліся шматлікія грамадскія і ваенныя арганізацыі ў многіх гарадах. Сёння вядома нямала імёнаў мастакоў-членаў Саюза работнікаў мастацтва Масквы і Петраграда, якія знаходзіліся на службе ў Чырвонай Арміі. У палітаддзелах працавалі М. Цеханоўскі, В. Стрэжымінскі, В. Пчэльнікава, Б. Лаленкаў, А. Кобра, А. Марыкс, I. Вайткоў, К. Елісееў, У. Штраніх і іншыя . У Мінску майстэрства плаката асвойвалі Я. Драздовіч, П. Гуткоўскі, М. Станюта, Г. Змудзінскі, Б. Ульпі (загадчык мінскіх «Вокнаў РОСТА»), у Віцебску — С. Юдовін, Л. Лісіцкі, А. Ахола-Вала, у Магілёве — Ф. Іванчук, у Гомелі — А. Быхоўскі, А. Гефтэр, Я. Целішэўскі і іншыя. Пры параўнальным аналізе плакатаў, выдадзеных на Беларусі, з тымі, што прыйшлі з-за яе межаў, відаць, што беларускі плакат, за некаторымі выключэннямі, больш «спакойны». Гэта вынікае і з яго стылявых прыкмет: графічыай лініі, сатырычных, распрацаваных да тонкасцей вобразаў, кампазіцыйных прыёмаў. Але зусім не значыць, што яны не былі падпарадкаваны актуальнасці і вастрыні зместу. Вось два характэрныя прыклады. Аддзел РОСТА палітаддзела Рэўваенсавета Заходняга фронту выдаў шматчасткавы плакат «Ба-рысаў і Кіеў» (1920). У яго ўвайшлі восем сюжэтаў, якія раскрываюць «гаспадаранне» інтэрвентаў на Беларусі i Украіне: пажар у Барысаве, узрыў маста ў Кіеве і інш. I як прысуд варожай сутнасці інтэрвенцыі — абяздоленыя беларусы і ўкраінцы, якія вымушаны шукаць долі, блукаць па бясконцых дарогах... Кампазіцыя твора канструявалася на прынцыпах лубка, калі асобны сюжэт дапаўняецца наступньм і такім чынам складаецца агульнае ўражанне. Тэма змагання з інтэрвентамі арыгінальна вырашана ў творы «Кайданы няволыііцтва» (выдавец — Рэўваенсавет Заходняга фронту), дзе фігура захопніка даецца буйным планам. ЁН ідзе з-за мора, жахаючы сваім убраннем сярэднявечнага ката з кайданамі ў руках. Непахісным супраціўленнем яму мастак («Ф. Л.») выстаўляе народную сілу і моц у вобразах віцязяў-чырвонаармейцаў, якія выходзяць з марскіх хваляў. Літаратурнай метафарай тут сталі героі казак А. Пушкіна. Мастак выкарыстаў як чыста графічныя лініі, што дакладна абмалёўваюць фігуру ката, так і сілуэтныя замалёўкі адной фарбай постацей людзей з вінтоўкамі, а гэта не прывяло да стылявога адзінства. Да таго ж і вобраз дзядзькі-чарнамора нібыта выпадковы. Самастойнасць супрэматызму як мастацкай сістэмы знакаў і сімвалаў спрабаваў выказаць мастак Л. Лісіцкі (выкладчык Віцебскага мастацка-практычнага інстытута) у плакаце СмаленскРОСТА «Клінам чырвопых бей белых!» (1920). Ён пабудаваны па суадносінах каляровых колаў і трохкутпікаў, што сімвалізуюць супрацьпастаўленне Чырвонай і белай армій. А ў плакаце «Чырвоная Армія па-геройску змагаецца на фронце» (СмаленскРОСТА) побач з геаметрычнымі знакамі, што сімвалізуюць дасягненні навукі і тэхнікі, кампануюцца малюнкі людзей, занятых працаю. Атрымаўся малюнак, які вабіць нязвыкласцю трактоўкі. Пошукамі адметйых сродкаў ВЫразнасці пазначана творчасць гомельскіх мастакоў. Загадчык мастацка-плакатнай майстэрні Гомельскага саюза работнікаў мастацтва А. Быкоўскі ўдала ўжывае манументалізацыю вобраза ў «Чырвоным набаце» (Клінцы, 1920), дзе праз выяву званара раскрываецца напружанасць ваеннай сітуацыі. Трагічнасць становішча чырвонаармейца, які сыходзіць крывёй на полі бою, выяўляецца ў аркушы «Дапамажыце параненаму чырвонаармейцу». А. Быхоўскі ўвогуле часта звяртаецца да прыёмаў манументалізацыі, смела ўводзіць гіпербалу. Тэхніка выканання — гравюра на лінолеуме — дае патрэбны чорнабелы тон, што набліжае плакаты да публіцыстычных твораў, якія друкавалі часопісы. Сімвал непарушнай сцяны альбо шчыта ўзяты для паказу моцы і сілы Чырвонай Арміі ў «Наступленні». Вялікія плямы чорнага і белага акцэнтуюць тонкую лінію, што спрыяе цэласнасці вобраза. Цікавыя вынаходствы ў тэхніцы выканання, у абмалёўцы вобразаў належаць гомельскаму мастаку Я. Целішэўскаму — выхаванцу студыі імя М. Врубеля. Найбольш тыповы яго твор — гравюра па ка-дону «Сяляне, здавайце лішкі!» (1917 — 1920), што ў традыцыях часопіснай графікі. Яна складаецца з дзвюх частак. На першым малюнку селянін хавае мяшкі з зернем ад чырвонаармейца, каб не выконваць харчразвёрстку. Што з гэтага выйшла, мы бачым на другім малюнку, калі яму паслугачы памешчыкаў ды генералаў даюць выспятка і цягнуць з закуткоў мяшкі з мукою. На заднім плане — злавесныя турма і шыбеніца. А вось Я. Целішэўскаму больш імпанавалі шматфігурныя кампазіцыі, пабудова іх у перспектыве. Станкавізм гравюр падмацаваны прапрацоўкай аб'ёмнасці, танальнай насычанасцю. Гратэскавасць вобразаў дасягаецца перабольшаннем асобных элементаў (ног, рук), падкрэсленнем энергічнага руху ці павароту. Дзеля большай зразумеласці дзейныя асобы, прадметы нярэдка падпісваліся: напрыклад, «Генерал», «Зерне» і г. д. Тонкая, нервовая графічная лінія, гратэскавасць, прыём супрацьпастаўлення характэрны для манеры А. Гефтэра. Галоўныя «героі» яго твораў — ворагі (белагвардзейскія генералы). Напрыклад, у плакаце «1917 г. —1920 г.» першая палова аркуша адведзена тром выявам: генералам Карнілаву, Каледзіну, Дутаву, якія ў хаўрусе нават не заўважаюць, як крочыць па зямлі рабочы са сцягам у руцэ. Напэўна, ён зусім не турбуе іх. Але як змяніліся абставіны на другой палове, пад лічбай 1920, дзе ўжо не генералы сталі героямі, а рабочы. Адчуўшы сваю магутнасць, ён моцным ударам чаравіка выкідае за межы краіны белагвардзейцаў. У адрозненне ад калегаў А. Гефтэр не імкнецца шукаць патрэбны маштаб, гарызонт — фігуры размяшчаюцца на плоскасці свабодна, без усялякіх умоўнасцей. Супрацьпастаўляючы рабочага і генералаў, мастак павялічвае альбо памяншае іх памеры. Магілёўскі мастак Ф. Івапчук — аўтар плаката «Чырвонае полымя Кастрычніка распальвае пажар сусветнай рэвалюцыі» (выданне палітаддзела 16-ай арміі, 1920). Рабочы нясе на ім паходню, каб асвятліць людзям шлях да новага жыцця. Жывапісныя прыёмы дазволілі аўтару цалкам выкарыстаць святлоценявую мадэліроўку формы, даць фігуру контражурам, наблізіць колеравую палітру да эмацыянальнага жоўта-сіняга колеру. Добра дапамагаюць выразнасці твора ясна размеркаваныя словы па ўсёй плоскасці аркуша. Між іншым, гэта — першая спроба паказаць у мастацкім творы вобраз камуніста як факеланосца вялікіх ідэй інтэрнацыяналізму. У замалёўках ніжішга гарызонту відаць абрысы тыповых архітэктурных забудоў Захаду, Усходу. Арганізацыя БелРОСТА была створана ў Мінску ў 1920 г. Але толькі на пачатку 1921 г. стала магчымым друкаваць плакаты. «Бандыты — зло нашых дзён» напісана на плакаце Г. Змудзінскага. Тут у некалькіх сцэнах разгорнута карціна барацьбы з бандытамі. 3 правага боку пад вялікім дрэвам хаваюцца пад зямлёй недабітыя генералы, а сярод дрэў сноўдаюцца «зялёныя», нядаўнія багацеі, і падпальваюць што толькі ўдаецца. Але вось скачуць з шашкамі чырвонаармейцы, і ворагу не ўцячы. Карціннасць, шматлікія падрабязнасці замінаюць акінуць вокам адразу ўвесь аркуш, што, безумоўна, зніжае яго баявітасць. Такая карціннасць, апавядальнасць — характэрная асаблівасць плакатаў пачатку 20-ых гадоў. Б. Ульпі — аўтар плаката «Вярніся, дэзерцір!», дзе пад кожным малюнкам мастак дае тлумачальны тэкст: хто такія бандыт і дэзерцір; што іх чакае, калі яны не пяройдуць на бок Савецкай улады; што пашкадуюць тых, хто выкупіць сваю віну, вярнуўшыся да працы. Аформлены ў традыцыях лубка, плакат выконвае ролю не толькі інфарматара, але і агітатара. Такім чынам, пераадольваючы цяжкасці, беларускі плакат першых паслярэвалюцыйных і пачатку 20-ых гадоў паступова набіраўся сілы. Ён — як водбліск той эпохі, што і надалей будзе ўражваць шчырасцю і самаадданасцю служэння ідэям Кастрычніка. ___________________________________

Гл.: Кацар М. С. Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтпа Савецкай Беларусі. Мн., 1960. С. 30; Орлова М. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960. С. 53. Звезда. 1919. 27 февраля, Там сама. 1919. 22 июня. Больш падрабязна, у тым ліку ілюстрацыю, гл.: Мастацтва Беларусі. 1984, № 4. С. 9, 11. Витебскнй журнал ВитРОСТА. 1921. ЦДАКР БССР, ф. 42, воп. 1, адз. зах. 36/3, арк. 495 — 496. Бедняк. 1919. 22 февраля. Смаленскі архіў, ф. 2010, воп. 1, адз. зах. 22, арк. 642.

Добавить комментарий