Шматаў В. Ф.

Шматов Виктор Федорович
9 мая, 1936
Шматаў Віктар Фёдаравіч (Шматов Виктор Федорович)

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Камарын Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню ў 1955, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1962. Вучыўся ў А.Малішэўскага, М.Бельскага, А.Мазалёва, П.Любамудрава, С.Геруса. Мастацтвазнаўца і мастак. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1963. Даследуе кніжную і станковую графіку Беларусі, мастацкую спадчыну Ф.Скарыны. Друкуецца з 1960. Асноўныя работы: манаграфіі "Сучасная беларуская графіка 1945-1977", "Беларуская кніжная гравюра 16-18 стагоддзяў", "Мастацтва кнігі Ф.Скарыны"; кнігі пра мастакоў М.Філіповіча, А.Паслядовіча, М.Сеўрука; раздзелы па беларускай графіцы для "Гісторыі мастацтва народаў СССР" (том 1-6); карціны, шэраг пейзажаў, шаржаў, карыкатур, сатырычных плакатаў, экслібрысаў. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленнікава, Брагінскім і Нараўлянскім краязнаўчых музеях. Доктар мастацтвазнаўства (1990), Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1995). Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН Беларусі (1966-1990), Дырэктар Музея старабеларускай культуры Нацыянальнай АН Беларусі з 1991. Сябра БСМ з 1971.

Родился в городском посёлке Комарин Гомельской обл. Окончил Минское художественное училище в 1955, Белорусский государственный театрально-художественный институт в 1962. Учился у А.Малишевского, М.Бельского, А Мозолева, П.Любомудрова, С. Геруса. Искусствовед и художник. Участник художественных выставок с 1963. Исследует книжную и станковую графику Беларуси, художественное наследие Ф.Скорины. Печатается с 1960. Основные работы: монографии «Современная белорусская графика 1945-1977», «Белорусская книжная гравюра 16-18 веков», «Искусство книги Ф.Скорины»; книги о художниках М.Филиповиче, А.Последовиче, М. Севрюке; разделы по белорусской графике для  «Истории искусства народов СССР» (том 1-6); картины, ряд пейзажей, шаржей, карикатур, сатирических плакатов, экслибрисов. Работы находятся в Национальном художественном музее Беларуси,  фондах БСХ, Могилевском областном художественном музее им. П.Масленникова, Брагинском и Наровлянском краеведческих музеях. Доктор искусствоведения (1990), Государственная Премия Беларуси (1995). Работал в Институте искусствоведения, этнографии и фольклора  АН Беларуси (1966-1990), Директор Музея старобелорусской культуры Национальной АН Беларуси с 1991. Член БСХ с 1971.