Семчанка П. А.

Семченко Павел Афанасьевич
11 ноября, 1938
Семчанка Павел Афанас'евіч (Семченко Павел Афанасьевич)

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Прыткі Кіеўскай вобласці, Украіна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Працуе ў сферы каліграфіі, плаката. Асноўныя работы: каліграфічныя кампазіцыі "Мінск", "Па матывах літар Ф.Скарыны", "Словы адлятаюць, напісанае застаецца", "Літарная мелодыя", "Вялікі маг літара", "Чую гукі нябёсаў", "Віртуоз Паганіні", "Лінія - след думкі. натхнення і ўмення", "Калі мне іншы раз цяжка бывае...", "Росчырк", "Мінор", "АБВГДЕЖ"; плакаты "Хірасіма", "Чалавек-прырода", "Трыюмф". Аўтар кніг "Асновы шрыфтавой графікі", "Мелодыі каліграфа". Выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў (з 1970). Прафесар (1995). Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, фондах БСМ, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску. Сябра БСМ з 1983.

Родился в деревне Великие Притки Киевской обл., Украина. Окончил Белорусский Государственный театрально-художественный институт (1970). Участник художественных выставок с 1976 года. Работает в сфере каллиграфии, плаката. Основные работы: каллиграфические композиции «Минск», «По мотивам букв Ф.Скорины», «Слова улетают, написанное остается», «Буквенная мелодия», «Великий маг буква», «Слышу звуки небес», «Виртуоз Паганини», «Линия - след мысли, вдохновения и умения», «Когда мне иной раз тяжело бывает…», «Росчерк», «Минор», «АБВГДЕЖ»; плакаты «Хиросима», «Человек-природа», «Триумф». Автор книг «Основы шрифтовой графики», «Мелодии каллиграфа». Преподает в Белорусской академии художеств (с 1970). Профессор (1995). Работы находятся в Национальном художественном Музее Беларуси, Полоцком историко-культурном заповеднике, фондах БСХ, Музее современного искусства в Минске. Член БСХ с 1983.