Сакалоў В.М.

Сакалоў Вячаслаў Макаравіч
21 февраля, 1937
Сакалоў Вячаслаў Макаравіч (Соколов Вячеслав Макарович)

Нарадзіўся ў г. Ерэван, Арменія. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1967. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1967. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і ўжытковым мастацтве, мастацкім афармленні інтэр'ераў. Асноўныя працы: мазаіка на ўнутранай паверхні кальца "Кургана Славы Савецкай Арміі - вызваліцельніцы Беларусі", "Беларусь партызанская" на тарцы гатэля "Турыст" у Мінску (у сааўтарстве з А. Кішчанка); "Мір" на будынку абутковай фабрыкі; мастацкае афармленне і габелен "Квітней Беларусь" (у сааўтарстве з З. Літвінавай) у Палацы культуры творчага аб'яднання "Хімвалакно" (у Магілёве); дэкаратыўны рэльеф у інтэр'еры Беларускага тэатра імя Я.Коласа (у сааўт. з Г. Несцеравым). Работы знаходзяцца ў фондах БСМ. Сябра БСМ з 1975.

Родился в г. Ереван, Армения. Окончил Белорусский государственный театрально-художественный институт в 1967. Участник художественных выставок с 1967. Работает в монументально-декоративном и прикладном искусстве, художественном оформлении интерьеров. Основные работы: мозаика на внутренней поверхности кольца “Кургана Славы Советской Армии – освободительницы Беларуси”, “Беларуь партизанская” на торце гостиницы “Турист” в Минске (в соавт. с А.Кищенко); “Мир” на здании  обувной фабрики; художественное оформление и гобелен “Процветай Беларусь” (в соавт. с З.Литвиновой) во Дворце культуры творческого объединения  “Химволокно” (в Могилеве); декоративный рельеф в интерьере Белорусского театра им. Я.Коласа (в соавт. с Г.Нестеровым). Работы находятся в фондах БСХ. Член БСХ с 1975.