Хацяноўскі К.У.

Хацяноўскі Канстанцін Уладзіміравіч
22 мая, 1954
Хацяноўскі Канстанцін Уладзіміравіч (Хотяновский Константин Владимирович)

Нарадзіўся ў горадзе Ленінградзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў П.А.Семчанкі, Л.І.Талбузіна. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1980 года. Працуе ў сферах плаката, кніжнай графікі, дызайна. Асноўныя работы: плакаты "Першы Мінскі фестываль духоўнай музыкі", "Перабудова", "Апошняя старонка Чырвонай кнігі", "Лёс планеты - твой лёс", "Я ёсць, але хто я?". Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі сучаснага мастацтва г. Таяма, Японія, музеі плаката ў Вілануве (Польша), музеі выяўленчага мастацтва унівесітэта штата Канэктыкут (ЗША), фондах БСМ, мастацкім аб'яднанні "Цэнтральны Дом мастака" ў Маскве. Узнагароджаны шматлікімі прэміямі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў плаката, дызайна кнігі. Працуе дырэктарам выдавецтва "Кавалер" з 1994 года. Сябра БСМ з 1988 года.

Родился в городе Ленинграде. Окончил Белорусский государственный театрально-художественный институт в 1976. Учился у П.А.Семченко, Л.И.Толбузина. Участник художественных выставок с 1980. Работает в сферах плаката, книжной графики, дизайна. Основные работы: плакаты «Первый Минский фестиваль духовной музыки», «Перестройка», «Последняя страничка Красной книги», «Судьба планеты – твоя судьба», «Я есть – но кто я?». Работы находятся в Национальном художественном Музее Беларуси, в Музее современного искусства г. Тояма, Япония, музее плаката в Вилануве (Польша), музее художественного искусства университета  штата Коннектикут США,  фондах БСХ, художественном объединении  «Центральный Дом  художника» в Москве. Награжден многочисленными премиями республиканских и международных конкурсов плаката, дизайна книги . Работает директором издательства «Кавалер»  с 1994. Член БСХ с 1988.