Гуткоўскі П. М.

Гуткоўскі Павел Макаравіч
25 января, 1893
13 октября, 1962
Гуткоўскі Павел Макаравіч (Гутковский Павел Макарович)

Мастак-графік і жывапісец, адзін з пачынальнікаў беларускай савецкай графікі. Нарадзіўся ў в. Забелы Слуцкага павета. Вучыўся ў Мінску ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава, у мастацкай школе ў Варшаве, Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у Маскве, дзе спазнаў уплыў канструктывізма. П.Гуткоўскі - аўтар палітычных і агітацыйных плакатаў, жанравых кампазіцый, ілюстрацый да кніг і часопісаў, экслібрысаў. Працаваў у тэхніках лінагравюры, ксілаграфіі, акварэлі, гуашы, малюнка алоўкам і тушшу. У выстаўках удзельнічаў з 1921 г., у тым ліку - удзельнік 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 г. У 1928 г. у ліку чатырох беларускіх мастакоў прадставіў свае работы на Міжнародную выстаўку экслібрыса ў Лос-Анжэлесе. Ілюстратар часопісаў «Заря Запада», «Маладняк». У 1920-я гг. працаваў у мінскіх мастацка-вытворчых майстэрнях «Выяўленчае мастацтва», з 1928 г. уваходзіў у аб'яднанне мастакоў «Прамень». У часы Вялікай Айчыннай вайны заставаўся на акупаванай немцамі тэрыторыі. У 1944 годзе быў арыштаваны і асуджаны да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. З канцлагера вызвалены ў 1954 годзе, у 1956 годзе рэабілітаваны.

Художник-график и живописец, один из основателей белорусской советской графики. Родился в д. Забелы Слуцкого уезда. Учился в Минске в иконописной мастерской П.Курбатова, в художественной школе в Варшаве, Высших хутожественно-технических мастерских в Москве, где попал под влияние конструктивизма. П.Гутковский - автор политических и агитационных плакатов, жанровых композиций, иллюстраций к книгам и журналам, экслибрисов. Работал в техниках линогравюры, ксилографии, акварели, гуаши, рисунка карандашом и тушью. В выставках участвовал с 1921 г., в том числе - участник 1-й Всебелорусской художественной выставки 1925 г. В 1928 г. в числе четырёх белорусских художников представил свои работы на Международную выставку экслибриса в Лос-Анжелесе. Иллюстратор журналов "Заря Запада", «Маладняк». В 1920-е гг. работал в минских художественно-производственных мастерских "Изобразительное искусство", с 1928 г. входил в объединение художников "Прамень". Во время Великой Отечественной войны оставался на оккупированной немцами территории. В 1944 году был арестован и осуждён до 10 лет с конфискацией имущества. Из концлагеря освобождён в 1954 году, в 1956 году реабилитирован.