Цярэнцьеў У. І.

Цярэнцьеў Уладзімір Іванавіч
4 августа, 1948
Цярэнцьеў Уладзімір Іванавіч (Терентьев Владимир Иванович)

Нарадзіўся ў горадзе Градзекава Прыморскага края (Расія). У 1975 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І.Я.Герасіменкі, А.В.Чарнышова, П.А.Семчанкі. З 1976 удзельнічае ў выставах у Беларусі, Расіі, Літве, Эстоніі. Дацэнт кафедры графічнага дызайна БДАМ. Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 1987. Сярод асноўных работ - фірмовыя стылі Міжнароднага радыялагічнага інстытута імя Сахарава, Беларускага саюза тэатральных дзеячоў, ВА "Тэрмапласт", універсама "Беларусь", завода шасцярон "Літон", фестывальнага цэнтра "Вікторыя", рэкламная графіка для Рэспубліканскай выставы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, Міжнароднага фестываля жаночага кіно, 60-годдзя Дзяржаўнага тэатра оперы і балета РБ.

Родился в городе Гродеково Приморского края (Россия). В 1975 окончил Белорусский театрально-художественный институт. Учился у И.Я. Герасименко, О.В. Чернышева, П.А. Семченко. С 1976 участвует в выставках в Беларуси, России, Литве, Эстонии. Доцент кафедры графического дизайна БГАИ. Член Белорусского союза дизайнеров с 1987. Среди основных работ – фирменные стили Международного радиологического института им. Сахарова, Белорусского союза театральных деятелей, ПО «Термопласт», универмага «Беларусь», завода шестерен «Литон», фестивального центра «Виктория», рекламная графика для Республиканской выставки декоративно-прикладного искусства, Международного фестиваля женского кино, 60-летия Государственного театра оперы и балета РБ.