Вашчанка К. Г.

Вашчанка Канстанцін Гаўрылавіч
17 февраля, 1961
Вашчанка Канстанцін Гаўрылавіч (Ващенко Константин Гаврилович)

Нарадзіўся ў горадзе Кішынёве. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1985. Вучыўся ў М.Селяшчука, Л.Кальмаевай, В.Савіча, В.Шаранговіча. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1981. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы (літаграфіі), плакаце, камп'ютарнай графіцы. Асноўныя работы: серыя работ "Паляванне на жыццё", "Абяцанне няздзейсненага"; серыя плакатаў "Асвенцім папярэджвае", “Welcome to Belorussian”. Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, у фондах БСМ. Сябра БСМ з 1990.

Родился в городе Кишиневе. Окончил Белорусский государственный театрально-художественный институт в 1985. Учился у М.Селещука, Л.Кальмаевой, В.Савича, В.Шаранговича. Участник художественных выставок с 1981. Работает в книжной и станковой графики (литографии), плакате, компьютерной графике. Основные работы: серия работ «Охота на жизнь», «Обещание неосуществимого»; серия плакатов «Освенцим предостерегает», “Welcome to Belorussian”. Работы находятся в Музее современного искусства в Минске, в фондах БСХ. Член БСХ с 1990.