Раманаў С.Р.

Раманаў Сяргей Рыгоравіч
17 сентября, 1914
Раманаў Сяргей Рыгоравіч (Романов Сергей Григорьевич)

Нарадзіўся ў Маскве. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскую мастацкую вучэльню памяці 1905 г. (1940 г.). Вучыўся ў Г.Ражскага, С.Фралова. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1945 года. Працаваў у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе. Асноўныя работы: "У партызанскай зямлянке", "Кароткі прывал", "Першы дзень савецкай улады ў Мінску", "1905 год. Курлоўскі расстрэл", "Рэйкавая вайна", "Подзвіг М.Гастэла", "К.Заслонаў у дэпо станцыі Орша"; серыі "Рэвалюцыйны Мінск", "Партызаны Беларусі"; шэраг карцін пра партызан Вялікай Айчыннай вайны. Аформіў кнігі "Вершы і паэмы" П.Броўкі, "Вершы" М.Танка, "Знакаміты домік" Я.Купалы, "Ніколі не забудзем" і "Нямігі крывавыя берагі" В.Карпава, "Дрыгва" Я.Коласа. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі Я.Купалы, Літаратурна-мемарыяльным музеі Я.Коласа, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Сябра БСМ з 1945 года. 

Памёр у 2001.

Родился в городе Москва. Участник Великой Отечественной войны. Окончил Московское художественное училище памяти 1905 года (1940). Учился у Г.Ражского, С.Фролова. Участник художественных выставок с 1945 года. Работает в разных техниках станковой и книжной графики, а также в живописи. Основные работы: «В партизанской землянке», «Короткий привал», «Первый день Советской власти в Минске», «1905 год Курловский расстрел», «Рельсовая война», «Подвиг Н.Гастелло», «К.Заслонов в депо ст. Орша»; серии «Революционный Минск», «Партизаны Беларуси»; ряд картин про партизан ВОВ. Оформил книги «Стихи и поэмы» П.Бровки, «Стихи» М. Танка, «Знаменитый домик» Я. Купалы, «Никогда не забудем» и «Немиги кровавые берега» В. Карпова, «Дрыгва» Я.Коласа. Произведения находятся в Национальном художественном музее Беларуси, фондах БСХ, Музее современного искусства в Минске, Литературном музее Я.Купалы, Литературно-мемориальном Музее Я. Коласа, Белорусском музее истории ВОВ. Заслуженный деятель искусств Беларуси (1966). Член БСХ с 1945 года.

Умер в 2001.