Кашкурэвіч А. М.

Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч
15 сентября, 1929
26 августа, 2013
Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч (Кашкуревич Арлен Михайлович)

Нарадзіўся ў горадзе Мінску. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1953), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучыўся ў Л.Лейтмана, В.Сухаверхава, П.Любамудрага, В.Цвірко, С.Геруса. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1959 года. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя работы: серыі "Партызаны", "Аэрапорт", "Майстры", "Горад", "Блакада", "Асветнікі", "Гэтае мілае гарадское жыццё...", "Святыя зямлі беларускай", "Напалм", "Прысвячэнне В.Быкаву"; ілюстрацыі да кніг "Курган" Я.Купалы, "Карнікі" і "Хатынская аповесць" А.Адамовіча, "Песня пра зубра" М.Гусоўскага; "Каласы пад сярпом тваім" і "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Караткевіча; "Снежныя зімы" і "Сэрца на далоні" І.Шамякіна, "Фауст" Гётэ, "Новы запавет", "Найвышэйшая песня Саламона". Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага мастацтва, Трэцьякоўскай галерэі ў Маскве і фондах Міністэрства культуры Расіі, Музеі сучаснага мастацтва ў горадзе Скоп'е (Македонія), Музеі І.Гётэ і Ф.Шылера ў горадзе Веймар (Германія). Мае мноства дыпломаў і прэмій за лепшае афармленне кніг. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1959-1969). Народны мастак Беларусі (1991). Лаўрэят дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972). Прафесар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску (1995). Сябра БСМ (з 1995 года).

Родился в городе Минске. Окончил минское художественное училище (1953), Белорусский театрально-художественный институт (1959). Учился у Л. Лейтмана, В. Суховерхова, П. Любомудрого, В. Цвирко, С. Геруса. Участник художественных выставок с 1959 года. Работает в станковой и книжной графике. Основные работы: серии «Партизаны», «Аэропорт», «Мастера», «Город», «Блокада», «Просветители», «Эта милая городская жизнь…», «Святые земли белорусской», «Напалм», «Посвящение В. Быкову»; иллюстрации к книгам «Курган» Я. Купалы, «Карнікі» и «Хатынская аповесць» А. Адамовича; «Песня пра зубра» М. Гусовского; «Каласы пад сярпом тваім” и «Дзікая паляванне караля Стаха” В. Короткевича; “Снежные зимы” и “Сердце на ладони” И. Шемякин, “Фауст” Гете, “Новый завет”, “Наивысшая песня Соломона”. Произведения находятся в Национальном художественном музее Беларуси, фондах БСХ, Музее современного художественного искусства, Третьяковской галерее в Москве и фондах Министерства культуры России, Музее современного искусства в городе Скопье (Македонія), Музее И. Гете и Ф. Шиллера в городе Веймар (Германия). Имеет множество дипломов и премий за лучшее оформление книг. Преподавал в Белорусском театрально-художественном институте (1959 – 1969). Народный художник Беларуси (1991). Лауреат государственной премии Беларуси (1972). Профессор Европейского гуманитарного университета в Минске (1995). Член БСХ (с 1995 года).