Асташонак Г. А.

Асташонак Генадзь Адамавіч
25 июля, 1955
Асташонак Генадзь Адамавіч (Асташенок Генадий Адамович)

Нарадзіўся ў в.Дабраводка Мінскай вобласці. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1974), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1979). Вучыўся ў А.Зінчука, С.Ларчанкі. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976. Майстар мастацкай апрацоўкі метала. Асноўныя работы: серыя медалёў, прысвечаных дзеячам культуры: "М.Гусоўскі", "Я.Колас", "Я.Купала", "М.Багдановіч", "500 год Рафаэлю". Для інтэр'ера Літаратурнага музея М.Багдановіча стварыў дэкаратыўныя рашоткі і свяцільні; для Палаца моладзі ў г.Мінску - свяцільні і дэкор, скульптуры. Сябра БСМ з 1992.

Родился в д. Дабраводка Минской обл. Окончил Минское художественное училище (1974), Белорусский театрально-художественный институт (1979). Учился у А.Зинчука, С.Ларченки. Участник художественных выставок с 1976. Мастер художественной отделки металла. Основные работы: серия медалей, посвященных деятелям культуры: "М.Гусовский", "Я.Колас", "Я.Купала", "М.Богданович", "500 лет Рафаэлю". Для интерьера Литературного музея М.Богдановича создал декоративные решетки и люстры; для Дворца молодежи в г.Минске - люстры и декор, скульптуры. Член БСХ с 1992.